Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эпідэмія каранавірусу не сціхае ў Беларусі

15.11.2020 06:02
Тэлеграм-канал медыкаў @belxalat паведаміў, што толькі за ўчора ў Мінску было выяўлена 2533 хворых на Covid-19, 20 чалавек памерлі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ANDRE PAIN Dostawca: PAP/EPA

Лекар Зміцер Салошкін кажа, што сітуацыя цяпер горшая, чым вясной, але лекары навучыліся лепш змагацца з гэтай хваробай.

- Па напружанню на сістэму аховы здароўя дакладна цяпер болей, чым было вясной. Добра што прайшоў час і лекары маюць алгарытм лячэння пэўных наступстваў гэтага Covid-у.

Пры гэтым улады надалей замоўчваюць маштаб праблемы. Міністэрства здароўя паведаміла, што ва ўсёй краіне за ўчора выявілі толькі 1248 выпадкаў, памерла 6. Лукашэнка даручыў «разабрацца» з лабараторыяй Synevo, што змусіла фірму прыпыніць тэставанне на «каранавірус».

юл